Мы – частка транснацыянальнай, антыіерархічнай, антыкапіталістычнай, антысэксісцкай і антырасісцкай сеткі RoR (Рытмы Супраціву), што змагаецца за сацыяльную і экалагічную справядлівасць.
Мы – актывіст_кі, якія выкарыстоўваюць тактычную фрывольнасць у якасці формы палітычнай дзейнасці, каб супрацьстаяць любым формам дамінацыі.
Мы напрамую падтрымліваем усіх, хто дасведчыў ці змагаецца з эксплуатацыяй, дыскрымінацыяй ці прыгняценнем, без адмовы ад нашых прынцыпаў.
Нашыя тактыкі ўключаюць гранне на ўдарных і танцы, натхнёныя самбай і карнавалам.
Мы адвяргаем ілжывае параўнанне ваяўнічасці і крэатыўных форм пратэсту.
Негледзячы на тое, што сетка RoR – розныя гурты, якія дзейнічаюць самастойна, мы імкнемся максімізаваць удзел у калектыўных працэсах.
Нашая сетка адкрытая да ўсіх, хто падзяляе нашыя прынцыпы.
Далучайся да нас! У нас ёсць усё, за што варта граць!
